ВІ́ЦЕБСКІ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ АРХІ́Ў СТАРАЖЫ́ТНЫХ А́КТАЎ,

Цэнтральны архіў старажытных актавых кніг Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Існаваў у 1862—1903 у Віцебску. Створаны для збірання і захоўвання дакументаў часоў ВКЛ на тэр. Віцебскай і Магілёўскай губ. Меў 1896 актавых кніг (акты земскіх і гродскіх судоў, магдэбургій, інвентары, каралеўскія прывілеі 16—18 ст. і інш.). З 1871 выдаваў зб. «Гісторыка-юрыдычныя матэрыялы». Значны ўклад у дзейнасць архіва зрабілі М.Л.Вяроўкін, Дз.І.Даўгяла, А.М.Сазонаў, А.П.Сапуноў. Пасля скасавання дакументы архіва перададзены ў Віленскі цэнтральны архіў старажытных актаў. У сувязі з 1-й сусв. вайной большая частка дакументаў эвакуіравана, частка ацалелых матэрыялаў зберагаецца ў Цэнтр. дзярж. гіст. архіве Беларусі.

т. 4, с. 232

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)